WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!


Pages:     || 2 | 3 | 4 | 5 |   ...   | 6 |

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЗАЦВЕРДЖАНА

Вучэбнаметадычным аб’яднаннем

ВНУ Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

“ 07 ” красавіка 2006 г.

Рэгістрацыйны № ТДДГ.021/тып.

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 121 05 01 Беларуская філалогія Мінск “РІВШ” 2006 УДК 811.161.3’36’0(075.4) ББК 81.2 Беи2 П СКЛАДАЛЬНІКІ:

доктар філалагічных навук, прафесар Шакун Л.М.;

кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта Красней В.П.;

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта Кулеш Г.І.;

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта Ціванова Г.К.;

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта Свістунова М.І.

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна Аляхновіч М.М.;

кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ярмоленка Э.В.

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

вучэбнаметадычным Cаветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта 1 лютага 2006 г. (пратакол №5);

кафедрай гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта 17 cтудзеня 2006 г. (пратакол №7) УДК 811.161.3’36’0(075.4) ББК 81.2 Беи © Афармленне. ДУА “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”, Частка I. Гістарычная граматыка беларускай мовы Тлумачальная запіска Гістарычнай граматыцы беларускай мовы адводзіцца важная роля ў падрыхтоўцы філолагаўбеларусаведаў. Гістарычная граматыка як адна з састаўных частак курса гісторыі беларускай мовы адрозніваецца ад другой яго часткі – гісторыі літаратурнай мовы – аб’ектам даследавання, паколькі аналізуе гісторыю народнаразмоўнай, а не кніжналітаратурнай мовы.

Мэта гэтага курса – даць навуковае ўяўленне пра структуру і функцыянаванне моўнай сістэмы на розных этапах яе развіцця, глыбокае разуменне заканамернасцей і першапрычын фанетычных і граматычных змен. Філалагічнае веданне мовы прадугледжвае ўменне арыентавацца ў разнастайных варыянтных з’явах агульнанароднай беларускай мовы, усведамляць працэсы станаўлення моўнай нормы і ў пэўнай ступені прагназаваць шляхі і накірункі далейшага развіцця. Менавіта такія задачы і ўлічваюцца пры планаванні лекцыйнай часткі, практычных заняткаў і арганізацыі самастойнай працы студэнтаў над асобнымі тэмамі курса.

Мэтазгодным з’яўляецца правядзенне пасля вывучэння кожнага раздзела лабараторных заняткаў, дзе студэнты па пісьмовых крыніцах самастойна выяўляюць і аналізуюць вывучаныя фанетычныя і граматычныя з’явы.

Для авалодання курсам гістарычнай граматыкі беларускай мовы неабходна грунтоўная тэарэтычная падрыхтоўка студэнтаў, а менавіта веданне сучаснай беларускай мовы, асноўных тэм курсаў стараславянскай мовы і беларускай дыялекталогіі, пэўных пытанняў агульнага мовазнаўства, гісторыі народа і краіны. Усведамленне гісторыі развіцця сістэмных адносін немагчыма без супастаўлення з фактамі блізкароднасных (рускай і украінскай) і суседніх (у першую чаргу – польскай) моў.

Даная праграма ўлічвае папярэдні вопыт выкладання гістарычнай граматыкі беларускай мовы ў ВНУ і грунтуецца на праграме “Гісторыя беларускай мовы” (1979) праф. Л.М. Шакуна. У сувязі з гэтым у літаратуры, рэкамендаванай па курсу, адзначаецца пэўны тэрміналагічны разнабой. Аўтары гэтай праграмы аддаюць перавагу тэрмінам страта рэдукаваных замест падзенне рэдуцыраваных (“Нарысы...”, Праграма 1979 Л.М. Шакуна і інш.), старажытны перыяд беларускай мовы замест старажытнарускі перыяд (“Нарысы...”, “Гістарычная марфалогія...” А.М. Булыкі, А.І. Жураўскага, І.І. Крамко, Праграма 1979 Л.М. Шакуна) і агульнаўсходнеславянскі перыяд (“Гістарычная граматыка...” Ф.М. Янкоўскага) і інш. Выкладчык, зыходзячы з гісторыі развіцця беларускага мовазнаўства, павінен даць тлумачэнні студэнтам па пэўных тэрміналагічных разыходжаннях, каб увесці ў карыстанне навуковую і вучэбную літаратуру ранейшых часоў выдання.



Уводзіны 1. Бесперапыннасць змянення і развіцця мовы. Гістарызм як дзейсны сродак асэнсавання мовы на ўсіх этапах яе развіцця, у тым ліку і на сучасным. Сувязь гісторыі мовы з гісторыяй народа. Значэнне гісторыі мовы для тэорыі пазнання, гісторыі і мыслення.

Гісторыя мовы як навука. Падзел навукі аб гісторыі беларускай мовы на гістарычную граматыку і гісторыю літаратурнай мовы. Прадмет і задачы гістарычнай граматыкі як асобнай лінгвістычнай дысцыпліны гістарычнага цыкла.

Умоўнасць назвы гэтай дысцыпліны, паколькі яна вывучае гісторыю ўсіх узроўняў моўнай сістэмы. Агульныя і спецыфічныя рысы гістарычнай граматыкі і гісторыі літаратурнай мовы як розных раздзелаў навукі аб гісторыі беларускай мовы.

Праблема сінтэтычнага курса гісторыі беларускай мовы.

Адносіны гістарычнай граматыкі да іншых лінгвістычных дысцыплін гістарычнага цыкла (параўнальнагістарычнай граматыкі славянскіх моў, стараславянскай мовы, гістарычнай дыялекталогіі), а таксама тых, якія вывучаюць сучасны стан мовы (сучаснай дыялекталогіі, апісальнай граматыкі сучаснай літаратурнай мовы і г.д.). Гістарычная граматыка і іншыя навукі аб гісторыі беларускага народа (сацыяльная гісторыя, археалогія, этнаграфія).

Месца і значэнне лінгвістычных дысцыплін гістарычнага цыкла, у прыватнасці гістарычнай граматыкі, у сістэме філалагічнай падрыхтоўкі спецыялістаў па роднай мове і літаратуры. Гістарычная граматыка як навуковая база пры вывучэнні мовы і літаратуры ў сярэдняй школе.

2. Галоўныя крыніцы вывучэння гістарычнай граматыкі. Пісьмовыя помнікі, разнастайнасць іх тыпаў і неаднароднасць з пункту гледжання інфармацыйнасці для гістарычнай граматыкі. Агляд найбольш каштоўных помнікаў старажытнага пісьменства. Агульнанародная беларуская мова ў яе дыялектах і літаратурна апрацаванай форме як матэрыял для гістарычнай граматыкі. Выкарыстанне фактаў роднасных моў і іх дыялектаў у гістарычным і сучасным аспекце.

Дапаможныя крыніцы: анамастыка (тапаніміка, асабліва гідраніміка, антрапаніміка), адметнасці ў форме асобных запазычаных слоў, сведчанні старажытных філалагічных распрацовак і інш.

З. Асноўныя метады вывучэння гістарычнай граматыкі. Параўнальнагістарычны метад. Метады ўнутранай і знешняй рэканструкцыі, тыпалагічнага супастаўлення, сінхранічнага вывучэння мовы (сінхронных зрэзаў) у дыяхраніі і інш. Магчымасці і межы прымянення розных метадаў; іх суадносіны.

4. Кароткія звесткі з гісторыі распрацоўкі гістарычнай граматыкі беларускай мовы. Я.Ф. Карскі – заснавальнік гістарычнай граматыкі беларускай мовы.

Вывучэнне гістарычнай граматыкі беларускай мовы ў паслякастрычніцкі час.

5. Праблема перыядызацыі гісторыі беларускай мовы ў сувязі з гісторыяй беларускага народа і з улікам найбольш важных інтралінгвістычных фактараў (эвалюцыі моўнай структуры).

Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы. Драбленне агульнаславянскага моўнага адзінства і моўнае вылучэнне ўсходніх славян (VI – IX стст.). Старжытныя ўсходнеславянскія плямёны і пытанне аб іх дыялектах.

Узнікненне дыялектных аб’яднанняў у сувязі з узвышэннем асобных феадальных фарміраванняў на ўсходнеславянскіх землях (у прыватнасці, Полацкага княства – на тэрыторыі сучаснай Беларусі). Канчатковае афармленне беларускай мовы ў часы Вялікага княства Літоўскага. Роля гарадскіх кайнэ як асобных разнавіднасцей гутарковай мовы наддыялектнага тыпу і пісьменства ў працэсах моўнай інтэграцыі беларускага народа. Асаблівасці развіцця беларускай мовы ў розных гістарычных умовах.

6. Структурнае падабенства і галоўныя адметныя рысы ўсходнеславянскіх моў як вынік агульных і спецыфічных працэсаў у іх развіцці. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.

Фанетыка 1. Прадмет і задачы гістарычнай фанетыкі як гісторыі гукавых змяненняў і фаналагічных адносін. Узнаўленне гукавой сістэмы мовы ў той ці іншы перыяд яе развіцця на падставе сведчанняў пісьмовых помнікаў. Методыка фанетычнай інтэрпрэтацыі фактаў, выяўленых у пісьмовых помніках шляхам карэктыруючага супастаўлення з данымі сучаснай мовы і лінгвістычнай геаграфіі.





2. Гукавая сістэма ўсходнеславянскіх гаворак дапісьмовай пары. Структура склада: прынцып нарастаючай гучнасці, адсутнасць закрытых складоў; нерухомасць граніц склада, складовы сінгарманізм – тэндэнцыя да спалучэння ў адным складзе гукаў аднароднай артыкуляцыі (цвёрды зычны + непярэдні галосны, няцвёрды зычны + пярэдні галосны). Пытанне аб складападзеле і словаўтваральнай ролі галосных і плаўных у складзе перад зычнымі. Развіццё пратэтычных зычных у сувязі з тэндэнцыяй да прыкрытасці пачатковага склада ў розных праславянскіх дыялектах.

Адметнасць старажытнага славянскага націску: адрозненні ў націску з акутавай (узыходнай) і цыркумфлекснай (зыходнай) інтанацыяй.

Галосныя. Склад галосных. Класіфікацыя іх паводле рада і пад’ёму, удзелу губ пры ўтварэнні (наяўнасці або адсутнасці лабіялізацыі).

Сістэма вакалізму. Супрацьпастаўленне галосных паводле пярэдняй – непярэдняй зоны ўтварэння.

Галосныя пярэдняга і непярэдняга ўтварэння ў пачатку слова і пасля памякчаных і непамякчаных зычных.

Чатыры ступені пад’ёму языка пры ўтварэнні галосных і шматчленнае супрацьпастаўленне іх на гэтай падставе.

Месца лабіялізаваных і нелабіялізаваных галосных у сістэме вакалізму.

Колькаснае адрозненне галосных як асноўная рыса тагачаснага вакалізму ў параўнанні з вакалізмам сучаснай беларускай мовы. Страта супрацьпастаўлення пярэдніх – непярэдніх галосных пасля памякчэння зычных. Галосныя поўнага ўтварэння і рэдукаваныя. Месца рэдукаваных [ь] і [ъ] у сістэме галосных. Моцная і слабая пазіцыя рэдукаваных. Пазіцыйнае змяненне моцных – слабых рэдукаваных.

Рэдукаваныя ў спалучэннях з плаўнымі [р] і [л] у каранях слоў паміж зычнымі.

Рэдукаваныя перад [j]; з’яўленне напружаных [ы?] і [и?]. Дыялектныя адрозненні ў якасці напружаных [ы?] і [и?].

Насавыя галосныя і іх гісторыя. Адсутнасць насавых галосных ва ўсходнеславянскіх гаворках у сувязі са змяненнем [?] > [у] і [e] > [a].

Паўмяккасць зычных перад [a] (апярэднім). Сведчанні аб часе страты насавых усходнеславянскімі гаворкамі. Гукавое значэнне і гісторыя ўжывання ва ўсходнеславянскім пісьменстве літар @ (юс вялікі) і # (юс малы). Гістарычныя чаргаванні, звязаныя з дэназалізацыяй насавых галосных.

Фанема ‹e›, што на пісьме абазначалася літарай h (яць), якасць яе ў розных усходнеславянскіх дыялектах.

Зычныя. Класіфікацыя зычных паводле месца і спосабу ўтварэння. Зычныя звонкія і глухія. Сінтагматычная спалучальнасць зычных. Дысіміляцыя і спрашчэнне груп зычных. Страта [j] у пачатку слова.

Характарыстыка зычных па цвёрдасці – мяккасці. Шматчленная супрацьпастаўленасць зычных паводле рада. Палатальныя зычныя, супрацьпастаўленыя губным, зубным і заднеязычным (гутуральным) зычным. Зычныя непамякчоныя, напаўпамякчоныя (перад галоснымі пярэдняга рада) і спрадвечна мяккія. Пазіцыйная мена зычных:

цвёрдасць або паўмяккасць непамякчоных. Адсутнасць суадноснасці зычных паводле цвёрдасці – мяккасці і звонкасці – глухасці (акрамя магчымасці аглушэння канцавога [з] у прыназоўнікахпрыстаўках без, въз, из, роз/раз) як спецыфічная асаблівасць кансанантызму старажытнай пары ў параўнанні з кансанантызмам сучаснай беларускай мовы.

Залежнасць зычных ад наступных галосных. Абмежаванасць спалучэнняў зычных.

Асноўныя тыпы спалучэнняў зычных, адрозных паводле месца і спосабу ўтварэння.

Адсутнасць зычных на канцы слоў у сувязі з адкрытасцю склада. Вакалістычны характар гукавой сістэмы ўсходнеславянскіх гаворак дапісьмовай пары.

3. Адлюстраванне вынікаў фанетычных працэсаў ва ўсходнеславянскіх гаворках дапісьмовай пары. Пераходныя памякчэнні заднеязычных у суседстве з галоснымі пярэдняга рада (першая, другая і трэцяя палаталізацыі). Пераходнае памякчэнне спалучэнняў заднеязычных з зубнымі зычнымі (*gt, *kt) перад галоснымі [і], [і].

Змяненне спалучэнняў *gv, *kv перад [e]. Асаблівасці спалучэння зычных і груп зычных з [j]. Своеасаблівы лёс спалучэнняў *ort, *olt. Канчатковае афармленне спалучэнняў *torоt, *terеt, *tolоt, *telоt (першае поўнагалоссе). Гіпотэзы адносна яго паходжання. Чаргаванні галосных у межах марфемы. Чаргаванні, абумоўленыя манафтангізацыяй дыфтонгаў.

Pages:     || 2 | 3 | 4 | 5 |   ...   | 6 |










© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.