WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!


Pages:     || 2 | 3 |

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Вучэбнаметадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Зацверджана

Вучэбнаметадычным

аб’яднаннем ВНУ

Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

22.09.2005

Рэгістрацыйны нумар №ТДДГ.012/тып

ГІСТОРЫЯ ЛІТАРАТУРНАЙ КРЫТЫКІ

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцІ

121 05 01 Беларуская філалогія

Мінск 2005

СКЛАДАЛЬНІК:

Алейнік Лада Віктараўна, кандыдат філалагічных навук РЕЦЭНЗЕНТЫ:

1. Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”;

2. Кафедра беларускай мовы і літаратуры Установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт”;

3. Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”;

4.М.І. Мушынскі, доктар філалагічных навук, прафесар, членкарэспандэнт НАН Беларусі Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

Кафедрай беларускай літаратуры і культуры БДУ;

Навуковаметадычным саветам філалагічнага факультэта БДУ;

Навуковаметадычным саветам па філалагічных спецыяльнасцях Вучэбнаметадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь Тлумачальная запіска Беларуская крытыка і літаратуразнаўства прайшлі ў сваім развіцці складаны шлях.

Неспрыяльнымі ўмовамі для развіцця нацыянальнай культуры і літаратуры было абумоўлена пэўнае адставанне навуковай думкі ад літаратурнатворчай практыкі на пачатку ХХ стагоддзя. Працэс вывучэння этапаў станаўлення беларускай крытыкі Праграма прапануе пачаць з агульнага агляду першых спробаў навуковакрытычнага асэнсавання літаратуры, фарміруючы такім чынам у студэнтаў аб'ектыўнае разуменне вытокаў гэтай галіны літаратуразнаўства.

Як першы цэласны этап у развіцці беларускай літаратурнай крытыкі вылучаецца перыяд 1901–1917 гг. Мэтазгодна даць студэнтам уяўленне аб сацыяльнагістарычных абставінах, якія абумовілі плённае развіццё крытыкі ў гэты перыяд. Легальная беларускамоўная перыёдыка (1906–1917 гг.), актывізацыя кнігавыдавецкай справы паспрыяла і абуджэнню літаратурнакрытычнай думкі на Беларусі. Працэс фарміравання і станаўлення літаратурнакрытычных жанраў пачаў свой рух паступова, з цяжкасцю, але няўхільна, паспяхова асвойваючы прынцып аб’ектыўнай ацэнкі літаратурнага твора і творчасці пісьменніка. Шляхам актыўнай даследчай працы, наватарскіх пошукаў, засвойваючы вопыт традыцый сусветнай класікі, беларуская крытыка распрацоўвала канцэпцыю нацыянальнасамабытнай літаратуры, далучаючы яе да сусветнай культуры.

Новы этап у развіцці беларускай літаратурнай крытыкі (1917–1920 гг.) храналагічна адпавядае гадам рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Для адэкватнай ацэнкі агульных супярэчнасцей і складанасцей працэсу развіцця літаратурнай крытыкі на Беларусі студэнтам неабходна ўсвядоміць ролю гэтага чатырохгадовага перыяду як пераходнага этапу паміж дарэвалюцыйнай эпохай станаўлення беларускай літаратуры і 20мі гадамі. У сувязі з гэтым Праграма прапануе аналітычны агляд гісторыкалітаратурных публікацый на старонках перыядычнага друку 1917– гг., якія дапамогуць выяўленню характэрных асаблівасцей літаратурнакрытычнага працэсу названага перыяду.

Праграма прадугледжвае вылучэнне як асобнага этапу ў развіцці беларускай крытыкі і літаратуразнаўства перыяду з 1921 па 1929 г., вывучэнне якога дае ўяўленне студэнтам аб дыферэнцыяцыі творчых сіл на Беларусі ў гэты час, сведчаннем чаго з'яўляецца ўзнікненне шэрагу пісьменніцкіх згуртаванняў.

Менавіта праз аналітычны разгляд дзейнасці творчых суполак, іх супрацьстаяння вульгарызатарскім трактоўкам мастацтва, праз агляд найбольш значных навуковых даследаванняў таго часу студэнты маюць магчымасць атрымаць больш глыбокае разуменне сацыяльнагістарычных асаблівасцей развіцця беларускай крытыкі на дадзеным этапе, усвядоміць сутнасць супярэчнасцей і складанасцей яе станаўлення.



Беларуская крытыка і літаратуразнаўства 30х гадоў ХХ стагоддзя відавочна вылучаюцца з агульнага літаратуразнаўчага працэсу ў сувязі з грамадскапалітычным кліматам у краіне і патрабуюць адпаведнага асобнага вывучэння. Студэнтам неабходна даць цэласнае ўяўленне аб становішчы ў літаратуразнаўстве 30х гг. і аб тым, што скажэнне гістарычнай праўды сталася утапічным шляхам крытыкі названага перыяду.

Наступным этапам у гісторыі нацыянальнай крытыкі з'явіўся перыяд Вялікай Айчыннай вайны і першага пасляваеннага дзесяцігоддзя. Аналітычнае вывучэнне спробаў пераасэнсавання творчасці пісьменнікаў, якіх працяглы час ганьбавалі вульгарызатары, выяўляе ў самасвядомасці студэнтаў рэальную вартасць культурных набыткаў за пэўны адрэзак часу, пройдзены беларускай крытыкай і літаратуразнаўствам, дазваляе высветліць узровень крытычнай думкі названага перыяду.

Перыяд так званай «хрушчоўскай адлігі» прынёс чарговыя змены ў грамадскапалітычнае жыццё краіны. Новы этап у развіцці айчыннай крытыкі вызначаецца другой паловай 50ых – 70мі гг. Вывучэнне папярэдніх этапаў у станаўленні і развіцці беларускай крытыкі і літаратуразнаўства дае магчымасць студэнтам паўнавартасна ўсвядоміць зрухі ў гэтай галіне – адмаўленне ад вульгарнай сацыялогіі і выпрацоўку новых метадалагічных падыходаў прадстаўнікамі маладой генерацыі даследчыкаў літаратуры.

Вывучэнне асаблівасцей развіцця крытычнай думкі ў 8090я гады і на сучасным этапе адкрываюць студэнтам супярэчнасці спробаў пераадолення стэрэатыпаў сацыялістычнага рэалізму ў беларускай крытыцы. Відавочна, што аналітычнае ўсведамленне дасягненняў сучаснай крытыкі і літаратуразнаўства ўспрымаецца студэнтамі ўжо цалкам адэкватна і аб'ектыўна.

Заключны раздзел Праграмы, які прапануе вывучэнне крытыкі і літаратуразнаўства за межамі Беларусі, дае студэнтам найбольш поўнае ўяўленне пра айчынны літаратурны працэс.

Такім чынам, Праграма курса “Гісторыя беларускай літаратурнай крытыкі” змяшчае матэрыял, які дае магчымасць студэнтам атрымаць комплекс ведаў аб шляхах станаўлення і развіцця беларускай крытыкі і літаратуразнаўства. Праграма засноўваецца на вывучэнні і аналізе асноўных перыядаў у фарміраванні крытычнай думкі і метадалогіі крытыкі на Беларусі, узаемасувязей грамадскапалітычнай сітуацыі ў краіне і ўзроўню аб’ектыўнасці ацэнак літаратурных твораў, прынцыпаў эстэтыкааналітычнага падыходу да літаратурнай творчасці і грунтуецца на агульным падыходзе да беларускай літаратурнай крытыкі як да ўнутранай неабходнасці і аб’ектыўнай заканамернасці станаўлення нацыянальнай літаратуры.

Вялікая ўвага надаецца практычным заняткам, якія павінны мець творчы характар.

Формы іх правядзення могуць быць разнастайнымі: аналітычны разгляд крытычнай літаратуры; паведамленні, падрыхтаваныя студэнтамі або выкладчыкам; дыскусіі па асобных крытычных артыкулах; сустрэчыгутаркі з сучаснымі крытыкамі і інш.

Мэты курса – набыццё студэнтамі ведаў аб шляхах станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай крытыкі; знаёмства студэнтаў з прынцыпамі эстэтычнага аналізу і аб’ектыўнай ацэнкі літаратурнага твора; асэнсаванне літаратурнай крытыкі як неад’емнай кампаненты літаратурнага працэсу.

Задачы курса – даць студэнтам комплекс ведаў аб літаратурнай крытыцы як пэўнай галіне літаратуразнаўчай навукі; актывізаваць індывідуальнатворчае мысленне студэнтаў; спрыяць высокай прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў; дапамагчы аб’ектыўна ўспрымаць літаратурныя творы і працэс літаратурнай творчасці;

засвоіць набыткі айчыннай літаратурнай крытыкі і выкарыстоўваць іх у індывідуальнай практыцы.

Прадмет вывучэння – асноўныя перыяды станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай крытыкі; сувязь сацыяльнапалітычнай сітуацыі ў краіне і тэндэнцый у галіне літаратуразнаўства; лепшыя ўзоры крытычных і літаратуразнаўчых прац;

навуковатворчы вопыт айчынных крытыкаў і літаратуразнаўцаў.

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ І. Уводзіны. Літаратурная крытыка і літаратурны працэс: задачы вывучэння.





Асноўныя жанры крытычных работ.

Агульны агляд першых узораў крытычнага асэнсавання беларускай літаратуры ў помніках старажытнай пісьменнасці: прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны, “Песня пра зубра” (1522) М. Гусоўскага, “Грамматика словенская” (1593) Л. Зізанія, “Грамматика” (1619) М. Сматрыцкага і інш.

Гісторыкалітаратурныя ацэнкі твораў беларускай пісьменнасці ХІХ ст.: кніга “Аб статуце Літоўскім” (1816, Варшава) С. Б. Ліндэ, праца “Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках” (1853) П. Шпілеўскага, “Гісторыі славянскіх літаратур” А. М. Пыпіна і У. Д. Спасовіча (1879, 2е выд.), даследаванне “Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова” (1888) П. Уладзімірава, праца “В. ДунінМарцінкевіч і яго паэма “Тарас на Парнасе” (1895) М. ДоўнарЗапольскага і інш.

ІІ. Крытыка і літаратуразнаўства пачатку ХХ стагоддзя.

Гістарычныя ўмовы развіцця крытыкі і літаратуразнаўства пачатку ХХ ст.

Беларускія легальныя перыядычныя выданні на беларускай мове і іх роля ў абуджэнні літаратурнакрытычнай думкі на Беларусі (газеты “Наша доля” (1906), “Наша Ніва” (1906 – 1915), часопісы “Саха” (1912), “Маладая Беларусь” (1912 – 1913), “Лучынка” (1914)).

Узнікненне і роля беларускіх выдавецтваў (суполка “Загляне сонца і ў наша аконца (1906 – 1914), прыватнае выдавецтва А. Грыневіча (1910 – 1914) у Пецярбурзе, Віленскае таварыства “Наша хата” (1908 – 1911)).

Фарміраванне метадалогіі крытыкі пачатку стагоддзя; прынцыпы эстэтычнага аналізу і аб’ектыўнай ацэнкі літаратурнага твора (рэцэнзіі Альгерда Бульбы на “Песні жальбы” Я. Коласа, “Гусляр” Я. Купалы, аглядны артыкул С. Палуяна “Беларуская літаратура ў 1909 гаду”, “Лісты з Украіны”, рэцэнзія В. С. (У.

Самойлы) на “Адвечную песню” Я. Купалы, артыкул Р. Зямкевіча “Вінцук Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне”).

Літаратурная крытыка як унутраная неабходнасць і аб’ектыўная заканамернасць станаўлення нацыянальнай літаратуры.

Максім Багдановіч (1891–1917). Творчасць М. Багдановіча – адметная старонка беларускай культуры. Агляд навуковадаследчай, крытычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Тэарэтыкаметадалагічныя прынцыпы культурнагістарычнай школы ў працах М. Багдановіча (артыкулы “Забыты шлях”, “Глыбы і слаі”, “За тры гады”).

Метад эстэтычнага аналізу літаратурнага твора і творчай індывідуальнасці пісьменніка (артыкулы “Краса и сила: Опыт исследования стиха Т. Г. Шевченко”, “Памяти Т. Г. Шевченко”, “Грицько Чупринка”, “В. Самийленко”). Рэцэнзіі і водгукі ў газеце “Голос” за 1914–1916 гг. і гадавы агляд часопіса “Украинская жизнь” (1915, № 1–12) як сведчанне арыгінальнасці творчай думкі і шырокіх абсягаў прафесійных інтарэсаў М. Багдановіча. Значэнне навуковай і літаратурнакрытычнай дзейнасці М. Багдановіча.

ІІІ. Крытыка і літаратуразнаўства 1917 – 1920 гг.

Грамадскапалітычная сітуацыя ў краіне, яе ўплыў на беларускую крытыку і літаратуразнаўства.

Адзнакі актывізацыі нацыянальнакультурнага руху ў краіне. Узнікненне вялікай колькасці новых перыядычных выданняў (“Гоман”, “Вольная Беларусь”, “Крыніца”, “Беларускі шлях”, “Дзянніца”, “Беларуская думка”, “Беларускае жыццё”, “Звон” і інш.), як сведчанне сталага ўзроўню і інтэлектуальных запатрабаванняў пэўнай часткі беларускага грамадства. Дамінуючая тэматыка публікацый на старонках тагачаснага друку.

Цяжкасці тагачаснай крытыкі ў асэнсаванні літаратурнага працэсу як цэласнай з’явы: нестабільнасць палітычнага рэжыму ў Беларусі, няўпэўненасць у перспектывах заўтрашняга дня.

Формы літаратурнай крытыкі (водгук на асобнае выданне, рэцэнзія, “Паштовая скрынка”). Рэцэнзіі Я. Лёсіка на кнігу “Сцэнічныя творы” Т. Гушчы, на зборнік “Матчын Дар” А. Гаруна, разгляд З. Бядулем “Раскіданага гнязда” Я. Купалы, рэцэнзіі А. Навіны на “Матчын Дар” А. Гаруна і на даследчую працу “Белорусская речь…” Я. Карскага, на аповесць “Дзве душы” М. Гарэцкага, на яго ж “Гісторыю беларускае літаратуры”).

Пытанне пра неабходнасць усебаковай падтрымкі і абароны беларускай мовы як найгалоўнейшага элемента нацыянальнай культуры (артыкулы З. Бядулі, Я.

Ксяневіча (Я. Лёсік), Мча (Міхась Міцкевіч, ён жа Антось Галіна).

Pages:     || 2 | 3 |










© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.