WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!


Pages:     || 2 | 3 | 4 | 5 |   ...   | 31 |

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Старшыня

Вучэбнаметадычнага

аб’яднання ВНУ

Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

У. Л. Клюня

14.03.2006 г.

Рэгістрацыйны № ТДДГ.019 /тып.

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХХ — ПАЧАТКУ ХХІ СТАГОДДЗЯ Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях 121 05 01 Беларуская філалогія, 121 05 02 Руская філалогія, 121 05 04 Славянская філалогія, 121 05 06 Раманагерманская філалогія УЗГОДНЕНА Старшыня секцыі ВМА па гуманітарнай адукацыі па спецыяльнасці “Беларуская філалогія” В. П. Рагойша 2006 Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” В. І. Дыніч 2006 Экспертнормакантралёр С. М. Арцем’ева 2006 МІНСК 2006 Складальнікі:

А. І. Бельскі, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;

А. Л. Верабей, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

В. В. Казлова, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

П. І. Навуменка, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

У. А. Навумовіч, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

М. А. Тычына, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук;

Т. І. Шамякіна, загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Рэцэнзенты:

кафедра беларускага літаратуразнаўства УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.

С. Пушкіна”;

кафедра беларускай літаратуры УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А.

Куляшова;

І. В. Жук, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры УА” Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

кафедрай беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 4 ад 28 лістапада 2005 г.);

навуковаметадычным саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 3 ад 29 лістапада 2005 г.);

вучоным саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 2 ад 1 снежня 2005 г.) Узгоднена:

Секцыяй Вучэбнаметадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі па спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (пратакол № 1 ад 22 лютага 2006 г.);

Дзяржаўнай установай адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” Адказныя за рэдакцыю: Шамякіна Таццяна Іванаўна, Бельскі Алесь Іванавіч Адказны за выпуск: Навуменка Павел Іванавіч Тлумачальная запіска Новая тыпавая праграма “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ —пачатку ХХІ ст.” адрасавана студэнтам філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і заклікана адыграць пазітыўную ролю ў падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў, у прапагандзе дасягненняў і набыткаў нацыянальнага мастацтва слова.

Ад часу выхаду ранейшых тыпавых фундаментальных праграм прайшло некалькі дзесяткаў гадоў (“Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры”, 1976; скл.

М. Р. Ларчанка і А. А. Лойка, “Гісторыя беларускай літаратуры”, 1982; скл.

М. І. Мішчанчук і А. М. Налівайка, (Гісторыя беларускай савецкай літаратуры”, 1983; скл. М. І. Мішчанчук і А. А. Семяновіч, “Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры”, 1988; скл. А. А. Лойка), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры”, 1979, праект; 1986; скл. Д. Я. Бугаёў, В. В. Казлова, І. Я. Навуменка). Адбыліся істотныя грамадскія зрухі, змянілася культурная сітуацыя. У сучасным літаратуразнаўстве ўсталяваліся новыя падыходы, канцэпцыі, прыярытэты. Аднавілася аб’ектыўная карціна гістарычнага развіцця нацыянальнага мастацтва слова, беларуская літаратура ХХ стагоддзя разглядаецца як цэласны гісторыкакультурны працэс, паіншаму выглядае перыядызацыя.



Праграма арыентуе на канцэптуальнае навуковае разуменне гісторыі беларускай літаратуры, яе ідэйнаэстэтычнага руху, нацыянальнай спецыфікі, мастацкіх формаў адлюстравання і светапазнання, жанравастылёвых тэндэнцый развіцця, глыбокае спасціжэнне гуманістычнай філасофіі і засваенне духоўных каштоўнасцей, якія закладзены ў творах класічнай спадчыны і сучасных майстроў слова. Галоўная мэта вучэбнага курса: раскрыць разнастайнасць і асаблівасці гісторыкалітаратурнага працэсу ў ХХ стагоддзі.

Падрыхтаваная праграма мае сістэмны характар у прэзентацыі літаратурнага матэрыялу і ахапіла зместам не толькі ХХ стагоддзе (з улікам напрацаваных мастацкіх традыцый), але і пачатак ХХІ стагоддзя; яна разглядае адначасова і вынікі папярэдняга этапу, і складаныя працэсы пераходу ў новую эпоху, прамежкавы стан літаратуры і культуры.

Праграма створана якраз у рэчышчы новай культурнай мадэлі і распрацавана ў плане жыццесцвярджальнай парадыгмы, а не песімізму і крытычнага стаўлення да ўласнай гісторыі, як гэта мела месца раней. Яе асноўны пафас — падвядзенне літаратурных вынікаў ХХ стагоддзя, паказ разнастайнасці “літаратурнага ландшафту” Беларусі, мастацкага і культурнага багацця, назапашанага класікамі і сучаснымі майстрамі слова. З гэтае прычыны ў распрацоўках тэм прэваліруе ў цэлым пазітыў, увага скіравана на дасягненні і поспехі беларускай літаратуры, у тым ліку ў савецкі час. Патрыятычныя пачуцці, высокія маральнаэтычныя прынцыпы і эстэтычны густ, як паказвае практыка выкладання ў ВНУ, выхоўваюцца ў арыентацыі на станоўчыя прыклады. Праграма перш за ўсё скіравана на духоўнатворчы і культуратворчы працэс ўдасканалення асобы, выхаванне ў маладога пакалення маральнасці, патрыятызму і гуманізму, а таксама на развіццё творчага мыслення студэнтаў, актывізацыю іх навуковадаследчага пошуку.

Новую праграму характарызуе перш за ўсё гісторыясофскі падыход, які ўлічвае дыялектычныя супярэчнасці ў развіцці грамадства.

Асноўныя напрамкі ў распрацоўцы аглядавых і манаграфічных тэм наступныя:

1) ХХ стагоддзе асэнсоўваецца як асобная гісторыкакультурная эпоха, якая мае сваю нацыянальную адметнасць у літаратуры Беларусі;

2) асноўная ўвага беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя скіравана на жыццё і праблемы соцыуму;

3) раскрываецца веліч класікі і значэнне эстэтычных традыцый, іх узаемадзеянне з авангарднымі тэндэнцыямі на працягу ўсяго перыяду;

4) гісторыя літаратуры разглядаецца як гісторыя мастацкіх кірункаў і плыняў, жанраў і стыляў;

5) паслядоўна праводзіцца лінія “аўтар — літаратурны працэс”;

6) увага акцэнтуецца на біяграфіі пісьменніка, раскрыцці яго творчай індывідуальнасці, шматгранным выяўленні, пазначаны пафас і асноўныя тэндэнцыі творчасці;

7) значна пашыраецца інтэртэкст, культурны кантэкст; беларуская літаратура паўстае ў сваіх вертыкальных (у глыбіню архаікі, у міфалогію) і гарызантальных (узаемадачыненні з іншымі літаратурамі) сувязях;

8) прэзентуецца ідэя экацэнтрызму як асноватворная ў разуменні ўзаемааадносінаў чалавека і прыроды;

9) асэнсоўваецца канцэпцыя асобы як адна з цэнтральных у беларускай мастацкай літаратуры;

10) выяўляюцца асаблівасці нацыянальнага вобраза свету, беларускай ментальнасці, народнага характару;

11) прасочваецца сувязь фальклору і прыгожага пісьменства;

12) вызначаюцца нацыянальныя архетыпы, сэнсаўтваральныя паняцці і дамінанты, феномены мастацкай свядомасці;

13) вылучаюцца як прыярытэтныя агульначалавечыя духоўныя і маральныя каштоўнасці;

14) закранаюцца гендэрныя праблемы;

15) пры распрацоўцы кожнай з тэм нязменна ў цэнтры ўвагі знаходзяцца пытанні паэтыкі.

У праграме прадстаўлены асучаснены погляд на літаратурную класіку — з улікам дасягненняў беларускага літаратуразнаўства. Пановаму расстаўлены акцэнты ў раздзелах, прысвечаных творчасці пісьменнікаў савецкага часу. Фіксуюцца мастацкія пошукі маладых пісьменнікаў Беларусі. Уведзены новыя манаграфічныя тэмы — пашырана кола аўтараў, якія атрымалі заслужанае прызнанне ў беларускіх чытачоў. Разам з тым праграма не прэтэндуе на ўсёабдымнасць і вычарпальнасць, хоць яе аўтары імкнуліся да універсальнасці, шырыні ахопу літаратурнага матэрыялу. Можна, бясспрэчна, прысвяціць манаграфічныя тэмы іншым аўтарам, разгарнуць тэзісы і пэўныя аспекты праграмы, што, на наш погляд, здолеюць з поспехам зрабіць выкладчыкі, плануючы тэматыку самастойнай работы студэнтаў у адаведнасці з рабочымі праграмі кафедры і метадычнай сістэмай у вучэбнай дзейнасці кафедры.





Аглядавыя тэмы даюць цэласнае ўяўленне пра гісторыкахраналагічнае развіццё беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. Манаграфічныя тэмы, дзе шматбакова разглядаецца творчасць класікаў і вядомых пісьменнікаў, прымыкаюць да аглядавых і ўтвараюць адзіны сэнсавазмястоўны кантэкст, пашыраюць і ўзбагачаюць разуменне ідэйнаэстэтычнага руху нацыянальнага мастацтва слова ў аспекце “творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс”.

Упершыню надзвычай поўна пададзены спіс мастацкіх тэкстаў для чытання і навуковая літаратура па курсу (асноўная і дадатковая), якая рэкамендуецца для самападрыхтоўкі, выкарыстання пры напісанні курсавых і дыпломных работ.

Паколькі праграма стваралася калектывам аўтараў, кожны з якіх валодае ўласнай творчай манерай, то ў ёй назіраюцца некаторыя фармальнамоўныя адрозненні ў прэзентацыі матэрыялу. Гэта непазбежна ў плане рэцэптыўнай эстэтыкі і не ўплывае істотным чынам на канцэпцыю і змест праграмы. Урэшце, пэўныя стылёвыя адметнасці дэманструюць адначасова і розныя прыёмы інтэрпрэтацыі, характэрныя для пераходнай эпохі, якая вызначаецца зменай культурнай парадыгмы.

На вывучэнне дысцыпліны “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя” для студэнтаў спецыяльнасці 121 05 01 Беларуская філалогія адведзена 300 гадзін, у тым ліку 220 аўдыторных гадзін.

Вывучэнне курса “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя” студэнтамі спецыяльнасцяў 121 05 02 Руская філалогія, 121 05 04 Славянская філалогія, 121 05 Раманагерманская філалогія адбываецца ў межах дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры” і ў адпаведнасці з вызначанай колькасцю гадзін на яго вывучэнне.

Размеркаванне тэм ажыццяўляецца паводле тыпавой праграмы з улікам спецыфікі адпаведнай профільнай падрыхтоўкі і вучэбнаметадычнай працы ў канкрэтнай навучальнай установе.

УВОДЗІНЫ* [* Уводная лекцыя чытаецца студэнтам на пачатку курса гісторыі беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя.] ХХ стагоддзе як гістарычная эпоха. Галоўныя гістарычныя падзеі: Першая і Другая сусветныя войны; рускія рэвалюцыі (1905 г., 1917 г. і 1991 г.); ліквідацыя трох еўрапейскіх імперый (Германскай, АўстраВенгерскай і Расійскай); утварэнне і распад СССР (1922—1991); знікненне сусветнай каланіяльнай сістэмы; аднаполюсны свет на мяжы стагоддзяў.

Асноўныя сацыяльнапалітычныя і эканамічныя працэсы ХХ ст.: развіццё тэхнасферы; гістарычная “праверка” ідэі сацыялізму ў СССР; глабалізацыя;

сусветны тэрарызм; інфармацыйная вайна. Трагічныя абставіны, у якіх развівалася мастацкая культура. Іншыя, чым у ХІХ ст., светапоглядныя ўяўленні пра рэчаіснасць, пра характар руху гісторыі. Рыверсія гістарычнага працэсу.

Нацыянальныя беларускія архетыпы, народны ідэал справядлівага і шчаслівага грамадства і яго скажэнне гісторыяй. Беларусы — нацыя пераважна сялянская.

Творчы характар сялянскай працы.

Савецкая гісторыя: знакавыя падзеі, вынікі і ўрокі. Праблемы развіцця заходняй цывілізацыі ў момант найвышэйшай дасягнутай ёю фізічнай магутнасці. Крытыка лепшымі розумамі свету, у тым ліку пісьменнікамі, капіталізму, буржуазнай псіхалогіі — эгаізму і індывідуалізму.

Эпоха і творчая асоба. Надзеі на прагрэс у дзеячаў культуры пачатку ХХ ст. і разбурэнне ілюзій у яго канцы. Адсутнасць у ХХ ст. адзінага творчага кірунку, што характарызуе эпоху. Паралельны, а не паслядоўны, рух рэалізму і авангардызму. Гуманістычныя традыцыі савецкай культуры. “Вялікі стыль” у мастацтве СССР. Пошук новай культурнай парадыгмы ў канцы ХХ — пачатку ХХІ ст.

Тып мастацтва і мастацкая мова. Чалавек і розныя формы соцыуму — цэнтральная праблема мастацкай культуры ХХ ст.

Страта надзеі — пасля крушэння сацыялізму — на новыя формы быцця.

Інтэлектуальны хаос эпохі постмадэрнізму, адыход ад рацыянальнасці мыслення.

Рэфлексіі ў сувязі з адчуваннем катастрафічнасці гісторыі.

Падзел мастацкай культуры на элітарную і масавую. Актуалізацыя ў сувязі з гэтым рэцэптыўнай праблематыкі.

Pages:     || 2 | 3 | 4 | 5 |   ...   | 31 |










© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.