WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!


Pages:     || 2 | 3 | 4 | 5 |   ...   | 7 |

БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР

Вучэбная праграма

для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

па спецыяльнасці 121 05 01 “Беларуская філалогія”

Зацверджана Вучэбнаметадычным

аб’яднаннем ВНУ Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

(29 чэрвеня 2006 г.

Рэгістрацыйны № ТД/тып) Мінск БДУ 2006 УДК ББК Б А ў т а р с к л а д а л ь н і к кандыдат філалагічных навук, дацэнт Р. М. Кавалёва Р э ц э н з е н т ы:

кафедра этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка»;

доктар філалагічных навук, прафесар В. С. Новак.

Беларускі фальклор: Вучэб. праграма для студэнтаў выш. навуч. устаноў па спец.

121 05 01 «Беларуская філалогія» / аўтарсклад. Р. М. Кавалёва. – Мн.: БДУ, 2006. – с.

ISBN Праграма вызначае канцэпцыю, змест і агульную пабудову вучэбнай дысцыпліны «Беларускі фальклор».

УДК ББК © Кавалёва Р. М., © БДУ, ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Канцэпцыя праграмы «Беларускі фальклор» прадыктавана філалагічным падыходам да разумення фальклору, які ў дадзеным выпадку разглядаецца як вусная паэтычная творчасць беларускага народа. Пры філалагічным падыходзе да фальклору асноўнай адзінкай яго вывучэння з’яўляецца жанр, што і абумоўлівае структуру праграмы.

Гістарычнае развіццё фальклору разумеецца як рух традыцыі, калі новае з’яўляецца на падмурку старога, а старыя формы палягаюць паверх новага зместу, што і забяспечвае пераемнасць этнічнай культуры. Менавіта таму галоўны прынцып перыядызацыі беларускага фальклору, прыняты ў праграме, – характар традыцыі і яе тыпалагічныя адзнакі як жанравай мастацкай сістэмы.

Асноўная ўвага скіравана на вывучэнне складу, зместу і мастацкіх форм класічнага беларускага фальклору, які разглядаецца ў сувязі з папярэднікам – раннетрадыцыйным фальклорам і наступным – познетрадыцыйным фальклорам індустрыяльнага грамадства. Акрэсліваецца аб’ём паняццяў «сучасны фальклор», часткай якога з’яўляецца традыцыйны, «гарадскі фальклор», які ў нашых умовах існуе, галоўным чынам, на нацыялекце рускай мовы, «постфальклор», з вялікай разнастайнасцю яго жывых з’яў і форм, «псеўдафальклор», характэрны для савецкага часу.

Галоўныя праблемы вывучэння беларускага фальклору наступныя: гістарычнае развіццё жанраў і відаў беларускай вуснапаэтычнай творчасці, іх сістэмнасць, прынцыпы класіфікацыі, суадносіны агульнафальклорнага, агульнаславянскага і нацыянальна адметнага, агульнанацыянальнага і лакальнарэгіянальнага, асаблівасці жанрававідавой паэтыкі.

Структура і змест праграмы набліжаны да сучаснага стану фалькларыстычных даследаванняў. Удакладненне паняційнатэрміналагічнага апарата абумоўлена фенаменалагічным падыходам да разгляду жанраў, г.зн. з улікам структуры нацыянальнай фальклорнай свядомасці і нацыянальнага жанравага мыслення, адметнасці ці, наадварот, падабенства жанравых карцін свету.

Праграма пэўным чынам каардынуецца з праграмамі іншых дысцыплін – усходнеславянскай міфалогіяй, уводзінамі ў літаратуразнаўства, тэорыяй літаратуры. Адсюль увага да такіх пытанняў, як тэорыя фальклору, нацыянальная спецыфіка беларускага фальклору, міфасфера і фальклор беларусаў, міфапаэтыка фальклорных жанраў, семантыка мастацкіх вобразаў, увядзенне ў праграму невялікай колькасці тэрмінаў і паняццяў, якія ў цяперашні час шырока выкарыстоўваюцца ў міждысцыплінарных даследаваннях і даказалі сваю эфектыўнасць пры аналізе фальклорных з’яў.

Прадмет вывучаецца на лекцыях, практычных занятках і ў працэсе самастойнай работы студэнтаў. У цэлым курс разлічаны на 50 аўдыторных гадзін: 30 лекцыйных, 12 практычных і 8, адведзеных на кантралюемую самастойную работу студэнтаў. Ён забяспечаны вучэбнаметадычным комплексам, які змяшчае базавую праграму, модульны практыкум з распрацоўкай ключавых тэм, інфармацыйныя і метадычныя матэрыялы, неабходныя для мэтанакіраванага вывучэння студэнтаміфілолагамі курса беларускага фальклору, тэсты, заданні для самастойнай работы, тэматыку курсавых, дыпломных і навуковадаследчых работ [1 Кавалёва Р. М. Беларуская вуснапаэтычная творчасць: Вучэбнаметадычны комплекс для студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці 121 05 01 “Беларуская філалогія”. Мн.:



БДУ, 2005.]. На практычных занятках рэкамендуецца навучыць студэнтаў асновам збіральніцкай працы, навыкам правільнага вызначэння жанраў і відаў фальклору, належнага афармлення запісаў і справаздачы па фальклорнай практыцы.

1. Тэорыя фальклору 1.1. Фальклор як тып славеснага мастацтва 1.1.1. Аб’ём паняццяў «вусная народная творчасць» і «фальклор». Вусная народная творчасць як складаны нелінейны працэс і як мастацкі прадукт (сукупнасць славесных тэкстаў; пэўныя, характэрныя для народнай творчасці жанры; бязмежжа варыянтных тэкстаў). Спецыфіка фальклорнага і літаратурнага тэкстаў (слоўнік, стыль, семантыка, кампазіцыя, сінтактыка, склад і спалучэнне вобразаў).

Фальклор як неўсвядомленая, заснаваная на традыцыі і імправізацыі мастацкая творчасць. Стэрэатыпнасць як кардынальная якасць фальклору. Праблема аўтарства ў фальклоры. Непаўторнасць нацыянальнага фальклору. Сувязь фальклору з пазатэкставай рэальнасцю. Інфармацыйны абмен са знешнім асяроддзем. Аб’ём фальклорнай інфармацыі.

1.1.2. Гістарычнае развіццё і прынцыпы перыядызацыі фальклору.

Гістарычнае развіццё фальклору як працэс фарміравання традыцый. Тыпы фальклорных традыцый («архаіка», «класіка», «постфальклор»), культурнагістарычныя і сацыяльныя крытэрыі іх вызначэння. Сінкрэтычны стан духоўнай культуры архаічнага грамадства. Архаічны фальклор як крыніца протажанраў. Раннетрадыцыйны фальклор – папярэднік нацыянальнага фальклору.

Нацыянальны па форме і змесце класічны фальклор, замацаваны на ўзроўнях лакальнай, рэгіянальнай і агульнанацыянальнай традыцый. Познетрадыцыйны фальклор індустрыяльнага грамадства. Паняцці «гарадскі фальклор», «сучасны фальклор», «постфальклор», «псеўдафальклор». Суадносіны традыцый на розных стадыях развіцця фальклору.

1.1.3. Спецыфіка фальклору, яго адрозненне ад літаратуры.

Праблема паходжання фальклору (заканамернасць ці выпадковасць узнікнення фальклору). Тэорыі паходжання фальклору. Фальклор як папярэднік розных мастацтваў (музычны, драматычны, харэаграфічны фальклор). Фальклор як сінтэтычны від мастацтва. Адметныя рысы фальклору: а) калектыўнасць: праблема аўтарства, унутраная і знешняя формы калектыўнасці, сродкі іх увасаблення, структура фальклорнай свядомасці; б) традыцыйнасць: традыцыя як змест фальклорных тэкстаў, традыцыйныя фальклорныя формы (закон формульнасці), традыцыйная семантыка вобразаў і формул; в) варыятыўнасць: твор і тэкст у фальклоры, «выканальніцкі тэкст», «закон вар’іравання» і «закон самавыпраўлення» фальклорнага тэксту, варыянт і версія; адсутнасць кананічнага тэксту; фальклорны тэкст як сукупнасць яго варыянтаў; кантамінацыя; г) вуснасць як форма існавання фальклору (вуснасць стварэння, бытавання, распаўсюджання);

памяць як сродак захавання фальклорных тэкстаў; прычыны імправізацыі і яе роля ў развіцці фальклору; д) сінкрэтызм: этнаграфізм фальклору; сінкрэтызм формы, функцый, тэксту; шматслаёвасць фальклорнага тэксту.

Фальклор і літаратура як два розныя полюсы адзінай прасторы славеснага мастацтва, дзве розныя эстэтычныя сістэмы. Фальклорны і літаратурны спосабы ўспрымання свету і яго інтэрпрэтацыі. Прынцып камунікацыі ў фальклоры і літаратуры, суадносіны традыцыйнага і новага. Мастацкая мова фальклорных і літаратурных твораў у дачыненні да гутарковай мовы і жанравага канону. Розная роля кантэксту ў фальклоры і літаратуры. Адметнасць фальклорнай і літаратурнай сістэмы жанраў.

1.1.4. Фальклор як мастацкая сістэма.

Паняцці «мастацкая сістэма» і «дыскурс». Фальклорны дыскурс як вынік мадэлюючай работы фальклорнай свядомасці. Літаратурнамастацкі дыскурс і яго ўзроўні.

Дыскурс самадзейнай творчасці: на мяжы дзвюх эстэтычных сістэм.

Сістэма фальклорных жанраў і іх выяўленчых сродкаў. Фальклор і рэальнасць. Тыпы сувязі фальклору з пазатэкставай рэчаіснасцю. Перавод міфалагічнага і этнаграфічнага субстрата ў эстэтычную сістэму. Ілюзія рэальнасці.

Прадметнаперсанажны склад. Кангламерат рэальнага, міфалагічнага і фантастычнага.

Спецыфіка фальклорнага слова. Стэрэатыпнасць выказвання як характэрная рыса фальклорнага дыскурса. Суадносіны стэрэатыпнага і арыгінальнага. «Агульныя месцы» (loci communes) у фальклоры.





Традыцыйныя формулы, матывы, сюжэты, сюжэтныя сітуацыі. Фармальны характар кампазіцыі сюжэтнага і несюжэтнага фальклорнага тэксту.

Жанравыя дыскурсы, іх нормы, правілы, тэндэнцыі моваўтварэння. Тэматычная (змястоўная) устойлівасць. Жанравыя карціны свету. Персанажная і прадметная кампазіцыя. Дамінантныя лейтматывы і лейтматывыформулы. Устойлівыя слоўныя злучэнні ў апавядальных структурах і мове персанажаў. Стылістычныя клішэ.

Формульныя механізмы аповеду. Асацыятыўныя рады вобразаў і персанажаў у народнай лірыцы.

1.2. Нацыянальная адметнасць беларускага фальклору 1.2.1. Паняцце «беларуская народная вуснапаэтычная творчасць». Этнагенез беларусаў. Беларускі фальклор як спадкаемца праславянскага фальклору.

Дыялектнасць фальклору. Фальклорнаэтнаграфічныя рэгіёны Беларусі. Архаічныя і раннетрадыцыйныя структуры ў беларускім фальклоры. Агульныя і падобныя з’явы ў тэматыцы, жанрах, тыпах герояў, прыёмах кампазіцыі, паэтычнай вобразнасці беларускай вуснапаэтычнай творчасці і фальклору ўсходніх, заходніх і паўднёвых славян.

1.2.2. Беларускі нацыянальны характар і фальклор.

Паняцці «нацыянальны характар», «этнакультурныя стэрэатыпы», «аўтастэрэатыпы”.

Асаблівасці беларускага нацыянальнага характару як умова добрага захавання фальклорнай спадчыны. Класічны фальклор – найбольш старажытная частка беларускай нацыянальнай культуры. Яго роля ў структураванні этнічнага побыту.

Выбіральнае стаўленне беларусаў да культурнай спадчыны. Уласна этнічная творчасць. Характэрныя рысы этнічнай свядомасці беларусаў. Канцэпцыя асобы ў беларускім фальклоры. Музычны лад народнай лірыкі.

1.2.3. Нацыянальная спецыфіка мыслення і мастацкай творчасці. Нацыянальная традыцыя. Суадносіны этнічнага (нацыянальнага) і агульначалавечага.

Заканамернасці фарміравання «духоўнага цела» нацыянальнага фальклору ў сувязі з дынамікай развіцця міфасферы. Міфасфера і фальклор беларусаў:

· сфера архаічнага неперсаніфікаванага боства і беларускі фальклор;

· універсальная індаеўрапейская мітраісцкая сфера (ідэя ўпарадкавання прыроднага і сацыяльнага космасу); вобразнастылістычныя каноны абрадавай паэтыкі ў іх сувязі з прэцэндэнтнымі міфалагічнымі феноменамі першастварэння і боскага першашлюбу;

· сфера асноўнага праславянскага міфа, яе ўплыў на сюжэтыку і семантыку фальклору;

· сфера міфалагічна і паэтычна адзначаных пераходных станаў чалавека і навакольнага асяроддзя (ідэя перасячэння мяжы, трансфармацый і метамарфоз);

· сфера духаў прыроды, фантастычных персанажаў іншасвету, дэманічных істот культурнай прасторы; матыў сустрэчы чалавека з яе прадстаўнікамі ў розных жанрах фальклору;

· сінтэтычная паганскахрысціянская сфера часоў ранняга сярэднявечча і яе інтэнцыйныя напрамкі ў беларускім фальклоры;

· сфера народнага хрысціянства і яе адлюстраванне ў фальклоры.

Нацыянальныя і глабальныя заканамернасці фарміравання асноўных жанраў і відаў.

1.2.4. Жанрававідавая сістэма і прынцыпы класіфікацыі беларускага фальклору.

Праблема жанру ў фальклоры. Вершаваная і празаічная мова ў фальклоры.

Верагоднае/неверагоднае, сакральнае/прафаннае, рытуальнае/нерытуальнае, дыскурсіўнае/наратыўнае як жанравызначальныя прыкметы ў фальклорнай традыцыі.

«Другасныя» жанры беларускага фальклору ў дачыненні да жанраў старажытнай беларускай літаратуры.

Агульныя прынцыпы класіфікацыі фальклору, іх станоўчыя рысы і недахопы (фармальны, сацыяльны, функцыянальнаэтнаграфічны, мастацтвазнаўчы, філалагічны).

Жанрававідавая сістэма традыцыйнага беларускага фальклору. Агульнафальклорныя, агульнаславянскія і нацыянальна адметныя віды і жанры. Сістэма беларускай эпікі. Склад беларускай лірыкі. Класіфікацыя абрадавай і пазаабрадавай лірыкі.

Класіфікацыя драматычных твораў беларускага фальклору. Малыя жанры беларускага фальклору. Родавыя рысы замоў. Жанравая сістэма дзіцячага фальклору.

Міжжанравыя феномены. Лёс розных жанраў і відаў беларускага фальклору, ступень іх прадукцыйнасці на сучасным этапе.

1.2.5. Грамадская каштоўнасць беларускага фальклору.

Два аспекты пазнавальнага значэння беларускага фальклору: для носьбітаў фальклорнай традыцыі і для навукоўцаў. Гістарызм беларускага фальклору.

Pages:     || 2 | 3 | 4 | 5 |   ...   | 7 |










© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.