WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!


Pages:     || 2 | 3 |

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы"

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра

адукацыі Рэспублікі Беларусь

А.І. Жук

15.06.2006

Рэгістрацыйны № ТД6054/тып.

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ Вучэбная праграма для геаграфічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў УЗГОДНЕНА Старшыня Вучэбнаметадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі _В.В. Самахвал _2006 г Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ю. І. Міксюк 2006 г Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" _В.І. Дыніч _2006 г Эксперт _Н. П. Машэрава _2006 г МІНСК 2006 Складальнік:

Л.В.Казлоўская прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар эканамічных навук, прафесар.

Рэцэнзенты:

Кафедра эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Установы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А.С. Пушкіна";

У.С. Фацееў – загадчык кафедрай рэгіянальнага кіравання Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт", доктар эканамічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік.

Г.У. Рыдзеўскі – дацэнт кафедры геаграфіі і аховы прыроды Установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт ім. А.А. Куляшова”, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт.

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

Кафедрай эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 7 ад 17студзеня 2006г.);

Навуковаметадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № ад 13 красавіка 2006 г.);

Навуковаметадычным саветам па спецыяльнасці 131 02 01 "Геаграфія" Вучэбнаметадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі (пратакол № 2 ад 6 лютага 2006 г.) Тлумачальная запіска Курс "Сацыяльнаэканамічная геаграфія Беларусі" з'яўляецца адной з асноўных дысцыплін у падрыхтоўцы айчынных прафесійных географаў: навукоўцаў, спецыялістаў прыкладной геаграфіі ў розных галінах гаспадаркі, педагагічных кадраў.

Мэта і задачы курса даць студэнтамгеографам сістэмныя веды: аб месцы Беларусі ў сусветным супольніцтве; аб яе прыроднарэсурсным, сацыяльнадэмаграфічным, вытворчым патэнцыялах; аб асаблівасцях сучаснай спецыялізацыі, структуры і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі, развіцці і размяшчэнні вядучых міжгаліновых комплексаў і галін вытворчай і невытворчай сферы, дасягненнях і праблемах у сферы забеспячэння дабрабыту насельніцтва і якасці жыццевага асяроддзя; аб тэрытарыяльных адрозненнях у сацыяльнаэканамічным развіцці рэгіенаў, праблемах і перспектывах тэрытарыяльнай арганізацыі краіны.

Змест курса выкладаецца ў трох частках:

умовы і фактары сацыяльнаэканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі краіны;

эканомікагеаграфічная характарыстыка міжгаліновых комплексаў;

эканомікагеаграфічнае раянаванне і характарыстыка рэгіёнаў Беларусі.

Вывучэнне курса грунтуецца на ведах па фізічнай геаграфіі Беларусі, а таксама па фундаментальных дысцыплінах сацыяльнаэканамічнага цыкла "Тэорыя сацыяльнаэканамічнай геаграфіі", "Вучэнне аб ТВК" і інш.

У выніку вывучэння курса студэнт павінен валодаць сучасным фактычным матэрыялам па сацыяльнаэканамічнай геаграфіі Беларусі, а таксама ведаць крыніцы інфармацыі і ўмець іх выкарыстоўваць для аналізу сучаснага стану і прагназіравання развіцця і размяшчэння гаспадаркі краіны, распрацоўкі стратэгіі сацыяльнаэканамічнай і экалагічнай устойлівасці рэспублікі.

Агульная колькасць аудыторных гадзін па дысцыпліне – 55.

ЧАСТКА 1. УМОВЫ І ФАКТАРЫ САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ І ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАЙ АРГАНІ3АЦЫІ ГАСПАДАРКІ КРАІНЫ Агульная палітыкагеаграфічная і эканомікагеаграфічная характарыстыка Рэспублікі Беларусь. Беларусь новая незалежная дзяржава з пераходнай эканомікай у цэнтральнай частцы Еурапейскага кантыненту. Тэрыторыя.

Насельніцтва. Геапалітычнае і эканомікагеаграфічнае становішча. Месца ў міжнародным супольніцтве. Стварэнне Саюзнай дэяржавы Беларусі і Расіі, удзел у іншых інтэграцыйных супольнасцях.

Фарміраванне сучаснай тэрыторыі Беларусі і шлях да ўтварэння суверэннай дзяржавы. Сучасны адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел і напрамкі яго удасканалення.



Асноўныя напрамкі рэфармавання эканомікі у 1990х гадах. Беларуская мадэль сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Сучасная сацыяльнаэканамічная сітуацыя. Узровень сацыяльнаэканамічнага развіцця ў параўнанні з іншымі краінамі свету. Нацыянальная знешнеэканамічная палітыка ў эпоху глабалізацыі і рэгіяналізацыі. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця.

Прыроднарэсурсны патэнцыял. Паняцце аб прыроднарэсурсным патэнцыяле і яго складзе. Ацэнка прыродных умоу як фактара гаспадарчай дзейнасці і якасці жыццевага асяроддзя насельніцтва. Уплыў на гаспадарчую дзейнасць і ўмовы жыцця насельніцтва рэльефа і клімата.

Колькасная і якасная характарыстыка прыродных рэсурсаў. Зямельныя рэсурсы.

Класіфікацыя па мэтаваму прызначэнню. Сельскагаспадарчыя землі, іх натуральная, штучная і эканамічная ўрадлівасць. Зямельны кадастр. Банітыроўка глебаў.

Комплексная эканомікагеаграфічная ацэнка зямельных рэсурсаў.

Мінеральныя паліўнаэнергетычныя і сыравінныя рэсурсы, ступень забяспечанасці імі гаспадаркі рэспублікі. Колькасная і якасная характарыстыка рэсурсаў нафты, бурага вугалю, гаручых сланцаў, торфу, калійных солей, каменнай солі, фасфарытаў, жалезнай руды, содавай, алюмініевай і іншай сыравіны.

Забяспечанасць сыравінай для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Радовішчы арганічных і мінеральных угнаенняў. Праблемы рацыянальнага выкарыстання мінеральнасыравінных рэсурсаў.

Водныя рэсурсы. Забяспечанасць імі патрэб гаспадаркі і насельніцтва. Ступень і рацыянальнасць выкарыстання.

Лясныя рэсурсы. Гаспадарчае і прыродаахоўчае значэнне, асаблівасці структуры і забяспечанасць патрэб краіны ў драўніне. Напрамкі рацыянальнага лесакарыстання.

Рэкрэацыйныя рэсурсы. Ацэнка кліматычных фактараў, ландшафтаў, мінеральных вод і гразяў для развіцця курортнай, аздараўленчай, спартыўнай і экскурсійнай галін. Фонд ахоўваемых прырод­ных аб'ектаў як фактар развіцця экалагічнага турызму.

Экалагічная сітуацыя ў краіне. Агульная характарыстыка стану навакольнага асяроддзя і яго дынамікі. Здольнасць прыродных комплексаў супрацьстаяць тэхнагеннаму ўздзеянню. Экалагічнае раянаванне.

Канцэпцыя ўстойлівага развіцця Беларусі і асноўныя напрамкі прыродаахоўнай дзейнасці. Экалагічная інфраструктура, яе склад і роля ў павышэнні якасці навакольнага асяроддзя. Дынаміка і структура прыродаахоўных капіталаўкладанняў.

Напрамкі аптымізацыі маштабаў, структуры і тэмпаў развіцця экалагічнай інфраструктуры, зыходзячы з неабходнасці вырашэння асноўных экалагічных праблем рэспублікі.

Сацыяльнадэмаграфічны патэнцыял. Паняцце аб сацыяльнадэмаграфічным патэнцыяле, працоўнарэсурсным патэнцыяле, узроўні і якасці жыцця насельніцтва.

Фарміраванне насельніцтва і яго дынаміка. Гісторыкагеаграфічныя асаблівасці асваення тэрыторыі. Этнагенез і этнічныя асаблівасці беларусаў. Фактары дынамікі насельніцтва Беларусі: нату­ральны рух, міграцыйны рух і страты ад войнаў. Уздзеянне на дынаміку насельніцтва чарнобыльскай катастрофы.

Асаблівасці працэсу ўзнаўлення насельніцтва краіны. Полаўзроставая і сямейная структура, яе тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя.

Міграцыйная рухомасць насельніцтва. Формы і напрамкі знешніх і ўнутраных міграцый. Сучасныя экалагічныя міграцыі. Інтэлектуальныя страты ў выніку павялічэння эміграцыі.

Працоўныя рэсурсы і працоўны патэнцыял. Колькасць, дынаміка і геаграфія насельніцтва працаздольнага ўзросту. Адукацыйны узровень. Занятасць насельніцтва. Узровень беспрацоўя.

Размяшчэнне насельніцтва і ўзровень заселенасці тэрыторыі. 3рухі ў шчыльнасці насельніцтва па абласцях і раёнах краіны. Тыпалогія раёнау Беларусі па суадносінах тэрыторыі і колькасці пражываючага насельніцтва, па ступені гаспадарчай асвоенасці.

Характар рассялення. Гарадскія і сельскія населеныя пункты, іх размяшчэнне.

Размеркаванне насельніцтва паміж гарадамі рознай велічыні. Дробнасяленны і буйнасяленны тыпы рассялення. Узмацненне дыферэнцыяцыі ў сістэме гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў. Уздзеянне на геаграфію населеных пунктаў чарнобыльскай катастрофы.

Канцэпцыя ўстойлівага развіцця населеных пунктаў. Схема рассялення Беларусі і яе роля ў аптымізацыі развіцця сістэмы населеных пунктаў.





Узровень жыцця насельніцтва і развіццё сацыяльнай сферы. Асноўныя паказчыкі ўзроўню і якасці жыцця, іх дынаміка і тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя: даходы на душу насельніцтва, доля насельніцтва з даходамі ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму, захворваемасць, злачыннасць, працягласць жыцця і інш. Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу і яго дынаміка.

Узровень развіцця сацыяльнай інфраструктуры і тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя забяспечанасці яе аб'ектамі як паказчыкі ўмоў жыццядзейнасці насельніцтва.

Сацыяльныя нарматывы. Забяспечанасць паслугамі жыллёвакамунальнай гаспадаркі, пасажырскага транспарту, устаноў бытавога абслугоўвання насельніцтва, гандлю і грамадскага харчавання, аховы здароўя, адукацыі, культуры. Праблемы развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі сацыяльнай інфраструктуры ва ўмовах пераходу да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Праграма адраджэння вёскі і роля ў гэтым працэсе фарміравання аграгарадкоў.

Вытворчаэканамічны патэнцыял. Паняцце аб вытворчаэканамічным патэнцыяле.

Узровень эканамічнага развіцця краіны. Паказчыкі для яго характарыстыкі і іх дынаміка: вытворчасць валавога ўнутранага прадукта (ВУП), колькасць занятых у гаспадарцы, велічыня нацыянальнага багацця, аб'ем ВУП ў разліку на душу насельніцтва. Параўнанне гэтых паказчыкаў з паказчыкамі краін свету і СНД.

Структура валавага ўнутранага прадукта і яе дынаміка. Суадносіны паміж сферамі вытвочасці тавараў і паслуг, іх роля ў эканамічным патэнцыяле краіны.

Прамысловасць вядучая галіна эканомікі краіны. Дынаміка аб'емаў і структуры прамысловай вытворчасці. Важнейшыя віды прамысловай прадукцыі Беларусі.

Праблемы рэфармавання і развіцця прамысловага комплексу.

Сельская гаспадарка як другая па значнасці галіна вытворчага комплексу.

Праблемы рэфармавання і развіцця сельскай гаспадаркі.

Месца і роля у вытворчым комплексе будаўніцтва, вытворчай інфраструктуры (транспарту, сувязі, гандлю, матэрыяльнатэхнічнага абслугоўвання) і працэсы іх рэфармавання.

Узровень тэхнікі і тэхналогіі вытворчага комплексу. Удзельная вага навукаемістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў розных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Тэхнічны ўзровень будаўнічага і транспартнага комплексаў.

Навуковатэхнічны, інавацыйны патэнцыял краіны. Характарыстыка развіцця і размяшчэння арганізацый навуковатэхнічнага профілю, колькасць і структура навукоўцаў. Фінансаванне навуковадаследчых і эксперыментальнаканструктарскіх работ. Прыярытэтныя напрамкі навуковадаследчых і даследчаканструктарскіх распрацовак. Мэтанакіраванае фарміраванне тэхнаполісаў, тэхнапаркаў, інавацыйных цэнтраў і інш.

Спецыялізацыя і комплекснасць развіцця гаспадаркі як фактары павышэння вытворчаэканамічнага патэнцыялу і канкурэнтаздольнасці краіны. Залежнасць эканомікі Беларусі ад эфектыўнасці знешнеэканамічных сувязей. Эканамічная бяспека дзяржавы.

Спецыялізацыя Беларусі ў падзеле працы ў межах СНД, месца і роля ў сусветнай гаспадарцы.

Комплекснасць развіцця гаспадаркі і трансфармацыя сутнасці гэтага паняцця.

Комплекснасць як збалансаванасць (устойлівасць) эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага развіцця краіны ў мэтах забеспячэння сацыяльна і экалагічна камфортных умоў жыццядзейнасці насельніцтва.

Тэрытарыяльная структура вытворчасці і яе роля як фактара эфектыўнасці эканомікі. Узровень тэрытарыяльнай канцэнтрацыі прамысловасці. Найбольш буйныя прамысловыя цэнтры і іх размяшчэнне. Асаблівасці размяшчэння сельскай гаспадаркі. Паняцце аб эканамічным каркасе краіны. Канцэнтрацыя гаспадарчай дзейнасці ў высокаўрбанізаваных зонах уздоўж магістральнай інфраструктуры (чыгуначных, аўтамабільных і водных шляхоў зносінаў, інжынерных камунікацый).

Эканамічныя восі. Праблемы ўдасканальвання тэрытарыяльнай структуры вытворчасці. Канцэпцыя "палярнасці" тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі, функцыянальная тыпалогія адміністрацыйных раёнаў рэспублікі.

ЧАСТКА 2. ЭКАНОМІКАГЕАГРАФІЧНАЯ ХАРАКТАРЫТЫКА МІЖГАЛІНОВЫХ КОМПЛЕКСАЎ Міжгаліновыя комплексы як кампаненты структуры гаспадаркі. Паняцце аб міжгаліновых комплексах. Прынцыпы іх фарміравання. Склад і асаблівасці фарміравання міжгаліновых комплексаў у Беларусі.

Pages:     || 2 | 3 |










© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.