WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!


Pages:     || 2 | 3 |

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбнаметадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

_ А. І. Жук

_

Рэгістрацыйны № ТД/ тып.

ЛІТАРАТУРНАЕ РЭДАГАВАННЕ Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях:

123 01 08 «Журналістыка (па напрамках)»;

123 01 09 «Журналістыка міжнародная» УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Намеснік Міністра інфармацыі І. М. Лапцёнак Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ю. І. Міксюк Старшыня вучэбнаметадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі _У. Л. Клюня _ Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” _І. В. Казакова Экспертнормакантралёр _ Мінск СКЛАДАЛЬНІК:

М. П. Карповіч, дацэнт кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Установа “Рэдакцыя газеты “Звязда” Л. І. Пятрова, дацэнт кафедры рэдакцыйнавыдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

Кафедрай тэорыі і метадалогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 6 ад 20.05. 2008 г.);

Навуковаметадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № ад 22.05.2008 г.);

Навуковаметадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі Вучэбнаметадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 5 ад 23.05.2008 г.).

Адказны за выпуск: М. П. Карповіч ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА “Літаратурнае рэдагаванне” – традыцыйная вучэбная дысцыпліна ў сістэме падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў на факультэтах (аддзяленнях) журналістыкі (рэдагаванне ад лац. redactus – даведзены да ладу). Задача дысцыпліны – выпрацаваць прафесійныя навыкі рэдактарскага аналізу, ацэнкі і праўкі аўтарскага рукапіснага твора з мэтай удасканалення яго зместу і літаратурнай формы; навучыць журналіста скрозь прызму рэдактарскай ацэнкі крытычна ўспрымаць свае матэрыялы – у гэтым і заключаецца сувязь тэорыі і практыкі рэдагавання з журналісцкім майстэрствам. У нашай выдавецкай рэчаіснасці дагэтуль большасць літаратурных рэдактараў набываюць прафесійныя ўменні ў працэсе працяглай практыкі, без дастатковага ўсведамлення тэарэтычных асноў рэдагавання, яго інфармацыйнай і камунікатыўнай сутнасці. Тыпавая вучэбная праграма дысцыпліны “Літаратурнае рэдагаванне” скіравана на дакладнае, глыбокае асэнсаванне метадалогіі рэдактарскага працэсу, на спасціжэнне яго заканамернасцяў, вызначэнне катэгорый і паняццяў, на ўсведамленне камунікатыўнай ролі рэдагавання ў забеспячэнні грамадства вартым інфармацыйным прадуктам.

Інфармацыйнакамунікатыўная сутнасць рэдактарскай дзейнасці і ёсць канцэптуальная аснова сучаснага рэдагавання.

“Літаратурнае рэдагаванне” трактуецца сёння як прыкладнaя па характары, практычная па мэце і комплексная па складзе філалагічная дысцыпліна. У аснову яе зместу пакладзены тэкст як прадукт маўленчамысленчай дзейнасці, як носьбіт галоўнай інфармацыі літаратурнага твора. Ключавыя тэмы тыпавой вучэбнай праграмы – “Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара”, “Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора”, “Лагічныя асновы рэдагавання тэксту”, “Работа рэдактара над фактычным матэрыялам”, “Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання”, “Методыка моўнастылёвага аналізу і праўкі тэксту”, “Методыка рэдагавання твораўперакладаў”, “Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора” – цалкам адлюстроўваюць працэс работы рэдактара над рукапісным аўтарскім творам, які мае быць надрукаваны альбо агучаны ў тэлерадыёэфіры. Праграма дысцыпліны прадугледжвае засваенне агульнай методыкі рэдагавання, хаця ў пэўнай ступені раскрываецца і спецыфіка рэдактарскага працэсу ў аўдыёвізуальных СМІ (на практычных занятках па напрамку 1–23 01 08–02 “Журналістыка (аўдыёвізуальныя СМІ)”).

Студэнт, які засвоіў праграмны матэрыял дысцыпліны “Літаратурнае рэдагаванне”, павінен ведаць:



тэарэтычныя асновы падрыхтоўкі аўтарскага рукапісу да друку;

творчы працэс “ад аўтарскага рукапісу – да друкаванага выдання”;

методыку рэдактарскага аналізу аўтарскага твора;

прыёмы рэдактарскай і карэктарскай праўкі;

умець:

прафесійна, кваліфікавана зрабіць рэдактарскі аналіз аўтарскага твора на прадмет яго грамадскай значнасці; ацаніць актуальнасць тэмы, а галоўнае – узровень яе распрацоўкі; вызначыць моўнастылёвую якасць тэксту;

выпрацаваць слушныя рэкамендацыі для аўтара дзеля ўдасканалення твора ў інтарэсах самога аўтара (адрасанта) і чытача (адрасата);

зрабіць канчатковую, тэарэтычна абгрунтаваную, рэдактарскую праўку тэксту на падставе метадычных рэкамендацый, якія вызначаюць межы рэдактарскага ўмяшання ў аўтарскі тэкст;

рэдагаваць аўтарскі твор ва ўмовах камп’ютэрызацыі.

Дысцыпліна “Літаратурнае рэдагаванне” вывучаецца на заключнай стадыі лінгвістычнай падрыхтоўкі журналістаў – пасля вывучэння дысцыплін “Сучасная беларуская мова”, “Сучасная руская мова”, “Стылістыка”.

На засваенне дысцыпліны паводле тыпавога плану спецыяльнасці 123 01 “Журналістыка (па напрамках)” адводзіцца 128 гадзін, у тым ліку 60 гадзін аўдыторных: 16 – лекцыі, 44 – практычныя заняткі; паводле тыпавога плану спецыяльнасці 123 01 09 “Журналістыка міжнародная” адводзіцца 124 гадзіны, у тым ліку 60 – аўдыторных: 16 – лекцыі, 44 – практычныя заняткі. Форма выніковага кантролю – экзамен па ўсіх раздзелах вучэбнай дысцыпліны.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН ДЫСЦЫПЛІНЫ № п/п Назвы тэмаў Усяго гадз.

Аўдыторныя заняткі (гадз.) Лекцыі Практычныя 1.

Уводзіны – 2.

Значэнне вопыту рэдактарскай дзейнасці беларускіх і расійскіх асветнікаў, пісьменнікаў, публіцыстаў для фарміравання сучаснай школы рэдагавання 3.

Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара 4.

Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора 5.

Прафесійнае рэдактарскае чытанне 6.

Рэдагаванне фактычнага матэрыялу літаратурнага твора 7.

Лагічныя асновы рэдагавання. Рэдагаванне кампазіцыі твора 8.

Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання 9.

Віды рэдактарскай праўкі тэксту. Методыка правядзення праўкі. Карэктарская праўка – 10.

Методыка моўнастылёвага аналізу і праўкі тэксту 11.

Рэдагаванне твораўперакладаў 12.

Даведачны апарат выдання. Рэдагаванне даведачнага апарату – 13.

Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора – Усяго:

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ (тэматыка) 1. Уводзіны Літаратурнае рэдагаванне як навучальная дысцыпліна. Працэс фарміравання курса “Літаратурнае рэдагаванне”. Распаўсюджанне рэдагавання як віду творчай дзейнасці (выдавецкае рэдагаванне; рэдагаванне ў СМІ; рэдагаванне службовых дакументаў у дзяржаўных установах; рэдагаванне рэкламы). Першасныя якасці рэдактара: вышэйшая адукацыя; бездакорнае веданне дзяржаўнай (дзяржаўных) моў;

агульная інфармаванасць пра дасягненні сусветнай і айчыннай навукі, культуры;

дасведчанасць у пытаннях палітыкі, эканомікі, сучаснай ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці. Пажадана, каб рэдактар сам быў чалавек творчы (журналіст, пісьменнік).

2. Значэнне вопыту рэдактарскай дзейнасці беларускіх і расійскіх асветнікаў, пісьменнікаў, публіцыстаў для фарміравання сучаснай школы рэдагавання Гісторыя рэдагавання – школа для сучаснага рэдактара (асветніцкая дзейнасць у XVI–XVIII стст.). Літаратурнае настаўніцтва як своеасаблівая рэдактарская праца беларускіх і расійскіх пісьменнікаў. Рэдактарскі вопыт расійскіх і беларускіх майстроў слова (А. С. Пушкін, В. Г. Бялінскі, М. А. Някрасаў, Л. М. Талстой, А. П. Чэхаў, А. М. Горкі, С. Я. Маршак і інш.; Я. Колас, К. Крапіва, М. Лужанін, Я. Скрыган, К. Чорны, Я. Брыль, Н. Гілевіч і інш. – XIX–XX стст.) Сэнсавая дакладнасць, выразнасць, сцісласць, нацыянальны моўны каларыт (культураспецыфічнасць) – якасці, якіх дамагаліся і дамагаюцца майстры рускай і беларускай літаратуры пры ацэнцы аўтарскіх твораў.

3. Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара Тэрмін “тэкст” у тэорыі рэдагавання. Асноўныя характарыстыкі тэксту (сэнсавая цэласнасць, знітаванасць, замацаванасць у знакавай сістэме, інфарматыўнасць).

Вуснае маўленне і тэкст. Апрацоўка вуснага маўлення пры падрыхтоўцы матэрыялу да друку (тэкставыя спосабы перадачы інтанацыі, настрою суразмоўніка, захаванне яго моўнага вобразу, рытмікамеладычных асаблівасцяў маўлення і інш.).





Літаратурная форма тэксту як спосаб моўнага адлюстравання зместу. Складнікі літаратурнай формы (сэнсавая арганізацыя зместу твора; яго кампазіцыя;

моўнастылёвае адзінства тэксту; захаванне жанравых асаблівасцяў; для матэрыялаў тэлерадыёэфіру ­ рытмікамеладычны малюнак, фоніка.

Сучасная канцэпцыя культуры маўлення ў стварэнні літаратурнай формы (нарматыўны і камунікатыўны аспекты).

4. Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора Рэдактарскі аналіз і рэдактарская праўка – складнікі творчай працы з аўтарскім арыгіналам. Псіхалагічныя перадумовы рэдактарскага аналізу і ацэнкі літаратурнага твора. Прадмет рэдактарскага аналізу (рэальнае ўздзеянне аўтарскага твора на чытача і грамадска неабходнае ўздзеянне).

Мысленчае мадэляванне ў працэсе рэдактарскага аналізу (план тэксту, суадноснасць тэкставай інфармацыі з затэкставай рэчаіснасцю, з уласнымі ведамі;

сэнсавая суадноснасць частак твора; антыцыпацыя – прадказанне развіцця аўтарскай думкі і інш.).

Схема ацэнкі твора (актуальнасць тэмы, узровень яе распрацоўкі, моўнастылёвая якасць тэксту).

5. Прафесійнае рэдактарскае чытанне Віды рэдактарскага чытання: азнаямляльнае, паглыбленае, кантрольнае. Сутнасць кожнага з іх. Фіксаванне рэдактарскіх пазнак (на палях рукапісу, на асобных картках, у канцы тэксту). Роля валявых намаганняў у рэдактарскім чытанні (запамінанне і суадноснасць сэнсавых фрагментаў прачытанага матэрыялу).

Мысленчыя працэсы, скіраваныя на зместавае ўдасканаленне твора, на рэалізацыю аўтарскай задумкі. (Сапраўдны рэдактар – гэта “рэдактар задумкі, а не “масла масленага”.) Выпрацоўка слушных рэкамендацый для аўтара ў працэсе рэдактарскага чытання (паглыбленае чытанне).

Асаблівасці рэдактарскай працы ва ўмовах новых інфармацыйных тэхналогій.

6. Рэдагаванне фактычнага матэрыялу літаратурнага твора Функцыянальнае прызначэнне фактычнага матэрыялу. Метадалагічныя прынцыпы выбару фактаў у сувязі з тэмай, ідэяй, жанравымі асаблівасцямі публікацый.

Дакладнасць, навізна фактычнага матэрыялу; методыка яго падачы ў тэксце. Віды фактычнага матэрыялу (лічбавы матэрыял; уласныя найменні; найменні дзяржаўных устаноў; кіраўнічых пасад і інш.). Прынцып напісання імёнаў, прозвішчаў, геаграфічных назваў, тэрмінаў, адзінак вымярэння, найменняў у межах тэксту.

Асаблівасці рэдагавання гістарычнага фактычнага матэрыялу. Прыёмы рэдагавання статыстычнага матэрыялу. Унутраная праверка статыстычных даных. Цытата ў тэксце. Правілы цытавання. Праверка цытат, іх афармленне. Крыніцы, па якіх правяраецца фактычны матэрыял.

7. Лагічныя асновы рэдагавання. Рэдагаванне кампазіцыі твора Логіка тэксту – падмурак яго інфарматыўнасці. Паслядоўнасць, доказнасць, несупярэчлівасць аўтарскіх разважанняў. Асноўныя законы фармальнай логікі ў практыцы рэдагавання.

Закон тоеснасці. Памылкі, звязаныя з парушэннем закона тоеснасці (падмена паняцця; падмена тэзіса).

Закон супярэчлівасці. Супярэчлівасць  у тэксце – прыкмета нетрываласці аўтарскай пазіцыі.

Закон выключанага трэцяга. Памылкі, звязаныя з парушэннем закона выключанага трэцяга.

Закон дастатковага абгрунтавання. Патрабаванне абгрунтаванасці меркаванняў, уважлівай праверкі ходу доказаў, узаемазвязанасці асобных палажэнняў.

Неабгрунтаванасць высноў як парушэнне закона.

Лагічныя азначэнні (дэфініцыі). Віды лагічных азначэнняў. Работа рэдактара над лагічнымі азначэннямі. Лагічныя азначэнні ў публіцыстыцы.

Сэнсавыя памылкі ў тэксце і прычыны іх узнікнення (парушэнне законаў логікі;

недакладнасць словаўжывання; парушэнне граматычных формаў, парадку слоў).

Прыёмы выяўлення парушаных лагічных сувязяў у тэксце.

Кампазіцыя літаратурнага твора. Рубрыкацыя. Вылучэнне абзацаў.

Загаловак як сэнсавы і кампазіцыйны стрыжань тэксту. Інфармацыйная якасць загалоўка. Загаловак у сучасных сродках масавай інфармацыі. Загалоўкіхедлайны.

Граматычная структура загалоўка (словазлучэнне; розныя тыпы сказаў; простая мова; назоўны тэмы і інш.). Выбар загалоўка майстрамі мастацкага і публіцыстычнага слова. Сэнсавыя і моўныя памылкі ў загалоўках (па матэрыялах газет).

Pages:     || 2 | 3 |










© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.